Дзіцячае страхаванне

Паспяховая будучыня Вашага дзіцяці залежыць ад Вас.

Выкарыстоўваючы накапляльнае страхаванне, вы лёгка дасягняце пастаўленых мэт:

Накапіць на адукацыю дзіцяці

Гадавы кошт навучання ў ВНУ Беларусі ад 2 000 BYN, Польшчы ад 3 000 BYN, Літвы ад 4 000 BYN, Расіі ад 6 000 BYN

Ключ для дасягнення мэты  – праграма накапляльнага страхавання.

Атрымліваем:

  • накопленую суму – 10 000 BYN + страхавы бонус;
  • фінансавую абарону на ўвесь перыяд страхавання – у межах 25 000 BYN;
  • падатковыя льготы – 13% ад сумы ўзносаў (прыкладна 1 200 BYN).

 Штомесячны ўзнос залежыць ад тэрміну страхавання.

Зрабіць каштоўны падарунак

Кошт гульнявога камп’ютара – 3 000 BYN, першай машыны – ад 5 000 BYN.

Шлях да здзяйснення мары –  праграма накапляльнага страхавання.

Атрымліваем:

  • накопленую суму – 7 000 BYN + страхавы бонус;
  • фінансавую абарону на ўвесь перыяд страхавання – у межах 17 500 BYN;
  • падатковыя льготы – 13% ад сумы ўзносаў (прыкладна 850 BYN).

Штомесячны ўзнос залежыць ад тэрміну страхавання. 

Сфарміраваць капітал на адкрыццё бізнесу

Нашы дзеці развіваюцца намнога хутчэй, чым мы – у 20 гадоў яны іскрацца ідэямі, рэалізаваць якія дапаможа стартавы капітал.

Ключ да поспеху –  праграма накапляльнага страхавання.

Атрымліваем:

  • накопленую суму – 20 000 BYN + страхавы бонус;
  • фінансавую абарону на ўвесь перыяд страхавання – у межах 50 000 BYN;
  • падатковыя льготы – 13% ад сумы узносаў (прыкладна 2 330 BYN).

Штомесячны ўзнос залежыць ад тэрміну страхавання. 

Нават невялікія, але рэгулярныя інвестыцыі ператвараюцца на працяглым часавым інтэрвале ў салідны капітал.

Разлічы сваю праграму

Што гэта і як працуе

Накапляльнае страхаванне жыцця – гэта фінансавы інструмент, які спалучае ў сабе 2 паслугі: накапленне і страхаванне рызык.

Асноўная частка страхавога ўзносу інвесціруецца і на яе штомесяц налічваецца даход (норма даходнасці – ад 2 да 4% гадавых + бонус).

Астатняя частка ўзносу накіроўваецца ў страхавы рэзерв, з якога страхавая кампанія робіць выплату, у выпадку раптоўнай траўмы дзіцяці.

Памер выплаты (ад 3% да 25% ад ліміту па рызыцы "шкода здароўю") залежыць ад характару траўмы і ступені пашкоджання.

Найбольш частыя дзіцячыя траўмы

Прычыны траўмаў у дзяцей

0–6 гадоў 6–11 гадоў 12–17 гадоў
слаба развітая апорна-рухальная сістэма, падзенні высокая актыўнасць, узрост павышанага траўматызму бойкі, спартыўныя траўмы, экстрэмальныя захапленні

Дазвольце свайму дзіцяці жыць актыўна, узмацніўшы праграму накаплення абаронай ад сур’ёзных траўмаў.

Умовы страхавання

Дагавор заключаецца на ўмовах правіл добраахвотнага страхавання жыцця дзяцей.

Вы самі выбіраеце:

  • Тэрмін страхавання (ад 3 да 23 гадоў).
  • Пералік страхавых выпадкаў.
  • Валюту страхавання: BYN або валютны эквівалент (USD, EUR, RUB).
  • Памер узносу.
  • Перыядычнасць выплаты: штомесяц, штоквартальна, штогадова або аднаразова.

З першага дня дзеяння дагавора Ваша дзіця застрахавана па выбраных рызыках. Пры надыходзе страхавога выпадку Стравіта праводзіць выплату.

Памер выплат па страхавых выпадках:

  • дасягненне ўзросту – пасля завяршэння дагавора вы атрымліваеце накопленую суму + інвестыцыйны даход; колькасць праведзеных выплат па іншых страхавых выпадках ніяк не ўплывае на выплату накопленай сумы;
  • шкода здароўю – сума страхавога забеспячэння залежыць ад характару і цяжкасці траўмы;
  • інваліднасць – памер выплаты залежыць ад ступені страты здароўя (I – IV ступень);
  • смерць – праводзіцца выплата ў памеры ліміту адказнасці.

Сэрвіс для вас

Мы пастаянна вывучаем патрэбнасці нашых кліентаў і актыўна пашыраем межы сэрвіснага абслугоўвання:

Цэнтры і кропкі продажаў і абслугоўвання кліентаў РДУСП «Стравіта» размешчаны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  • Адтэрміноўка плацяжу (льготны перыяд)

Кампанія прадастаўляе магчымасць выплаты ўзносу на працягу месяца пасля надыходу тэрміну аплаты..

  • Online аплата страхавых узносаў

Працэдура аплаты займае не больш за 5 мінут. Без камісійных збораў. Уся інфармацыя пры правядзенні анлайн-плацяжу надзейна абаронена: канфідэнцыяльныя даныя перадаюцца па зашыфраваным пратаколе.

  • Асабісты кабінет кліента

Магчымасць у рэжыме online адсочваць стан свайго асабовага рахунку (накопленая сума, тэрміны аплаты страхавых узносаў, сумы выплат), спампаваць форму заявы на выплату, задаць пытанне фінансаваму кансультанту.

Намі застрахавана больш за 46 тыс. дзяцей.

Як і дзе аформіць дагавор?

  1. Запрасіце кансультанта або зайдзіце ў любы офіс кампаніі:
  2. Прад’явіце спецыялісту:
    • пашпарт Страхавальніка (хто заключае дагавор з РДУСП «Стравіта»)
    • пашпарт Застрахаванай асобы (каго страхуюць)
    • пашпарт Выгаданабытчыка (хто атрымлівае выплаты па дагаворы)
  3. Запоўніце заяву і заяву-анкету аб стане здароўя Застрахаванай асобы па форме, устаноўленай РДУСП «Стравіта».
  4. Пасля атрымання канчатковага разліку праграмы і рэгістрацыі заявы на страхаванне аплаціце першую частку страхавога ўзносу любым зручным спосабам.

Дагавор страхавання афармляецца пасля прадастаўлення вышэйназваных дакументаў (заява, заява-анкета) і паступлення першай часткі страхавога ўзносу на разліковы рахунак Страхоўшчыка.

Вучыце дзіця фінансаваму планаванню на ўласным прыкладзе. Такія ўрокі дапамогуць яму быць паспяховым і шчаслівым.

Больш падрабязна аб накапляльным страхаванні