Пенсіённае страхаванне

У 30 гадоў усе думаюць не аб пенсіі, а… пенсіённы ўзрост падкрадаецца непрыкметна.

Каб узровень жыцця на пенсіі заставаўся прывычным, суадносіны пенсіі і зарплаты павінны быць удвая большыя, чым забяспечвае наша пенсіённая сістэма.

Сродкі, якіх не хапае да гэтага ўзроўню, могуць з’явіцца толькі з дзвюх крыніц: або з дзяржаўнага бюджэту, або з добраахвотных накапленняў будучых пенсіянераў.

Сярэдняя пенсія ў Германіі – 782 EUR, у Францыі – 800 EUR, у Беларусі ~ 390 BYN, што эквівалентна 160 EUR.

Пара задаць сабе простае пытанне: на што я буду жыць у старасці? На што я магу разлічваць?

Прынцып работы

  1. Вы заключаеце дагавор страхавання і рэгулярна робіце страхавыя ўзносы, якія накопліваюцца на вашым асабістым пенсіённым рахунку.
  2. Стравіта інвесціруе вашы грошы і забяспечвае даходнасць:
    • Норма даходнасці
      Вызначаецца ў дагаворы страхавання: 2% – валютны эквівалент (USD, EUR, RUB), 4% – BYN.
    • Страхавы бонус
      Штомесяц вызначаецца па рэзультатах інвестыцыйнай дзейнасці кампаніі і дабаўляецца да накопленай сумы.
  3. На працягу ўсяго тэрміну дзеяння дагавора вы застрахаваны па рызыках:
    • Інваліднасць
      Пры ўстанаўленні інваліднасці I або II групы застрахаваная асоба атрымлівае выплату па страхавым выпадку. Пры гэтым памер выплаты па дасягненні пенсіённага ўзросту захоўваецца.
    • Смерць
      Стравіта выплачвае наследнікам страхавое забеспячэнне па рызыцы і вяртае накопленую суму.
  4. Пасля дасягнення пенсіённага ўзросту вам выплачваецца дадатковая пенсія
    • Аднаразова
      Памер дадатковай пенсіі супадае з лімітам адказнасці па страхавым выпадку «дасягненне пенсіённага ўзросту».
    • У растэрміноўку
      Дадатковая пенсія выплачваецца на працягу пэўнага перыяду (3 гадоў, 5 гадоў, 10 гадоў, 15 гадоў, 20 гадоў) або пажыццёва з магчымасцю перадачы ў спадчыну. На астатак сродкаў, што знаходзяцца ў РДУСП «Стравіта», прадаўжае налічвацца гарантаваная норма даходнасці і страхавы бонус. 

Важна ведаць

Дагавор заключаецца на ўмовах правіл добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі паміж страхоўшчыкам (РДУСП «Стравіта») і фізічнай асобай, якая дасягнула паўналецця, у беларускіх рублях або валютном эквіваленце.

Валютны эквівалент

Страхавая сума і страхавы ўзнос устанаўліваюцца ў замежнай валюце (USD, EUR, RUB), пры гэтым выплата страхавых узносаў / страхавая выплата праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату пералічэння грашовых сродкаў.

Фізічныя асобы, якія аплацілі страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі маюць права скарыстацца падатковым вылікам.

Падатковыя льготы

Памер сацыяльнага падатковага выліку па падаходным падатку роўны суме выплачаных страхавых узносаў. Страхавыя выплаты і бонус не абкладаюцца падаходным падаткам незалежна ад памеру.

Тэрмін страхавання  – да дасягнення пенсіённага ўзросту.

Калі кліент скасоўвае дагавор, сума выплаты можа аказацца значна меншай за суму выплачаных страхавых узносаў (умовы скасавання прапісваюцца ў дагаворы). Такія ўмовы страхавання прадугледжаны для матывацыі чалавека даводзіць выбраную праграму да канца, і не пазбавіцца страхавой абароны і дадатковай пенсіі, на якія ён разлічваў.

Падабраць праграму

Пенсіённыя накапленні мэтазгодна рабіць загадзя. За працяглы тэрмін можна сфарміраваць значны капітал без урону для сямейнага бюджэту.

Як і дзе аформіць дагавор?

  1. Запрасіце кансультанта або зайдзіце ў любы офіс кампаніі:
  2. Прад’явіце спецыялісту:
    • пашпарт Страхавальніка (хто заключае дагавор з РДУСП «Стравіта»)
    • пашпарт Застрахаванай асобы (каго страхуюць)
    • пашпарт Выгаданабытчыка (хто атрымлівае выплаты па дагаворы)
  3. Запоўніце заяву і заяву-анкету аб стане здароўя Застрахаванай асобы па форме, устаноўленай РДУСП «Стравіта».
  4. Пасля атрымання канчатковага разліку праграмы і рэгістрацыі заявы на страхаванне аплаціце першую частку страхавога ўзносу любым зручным спосабам.

Дагавор страхавання афармляецца пасля прадастаўлення вышэйназваных дакументаў (заява, заява-анкета) і паступлення першай часткі страхавога ўзносу на разліковы рахунак Страхоўшчыка.

Сэрвіс для вас

Мы пастаянна вывучаем патрэбнасці нашых кліентаў і актыўна пашыраем межы сэрвіснага абслугоўвання:

Цэнтры і кропкі продажаў і абслугоўвання кліентаў РДУСП «Стравіта» размешчаны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  • Адтэрміноўка плацяжу (льготны перыяд)

Кампанія прадастаўляе магчымасць выплаты ўзносу на працягу месяца пасля надыходу тэрміну аплаты..

  • Online аплата страхавых узносаў

Працэдура аплаты займае не больш за 5 мінут. Без камісійных збораў. Уся інфармацыя пры правядзенні анлайн-плацяжу надзейна абаронена: канфідэнцыяльныя даныя перадаюцца па зашыфраваным пратаколе.

  • Асабісты кабінет кліента

Магчымасць у рэжыме online адсочваць стан свайго асабовага рахунку (накопленая сума, тэрміны аплаты страхавых узносаў, сумы выплат), спампаваць форму заявы на выплату, задаць пытанне фінансаваму кансультанту.

Па праграме застрахавана больш за 230 тыс. чалавек. Дадатковую пенсію ўжо атрымалі больш за 45 тыс. пенсіянераў.

Кожны з нас можа забяспечыць сябе дадатковай пенсіяй, – прычым, памер яе вызначыць з улікам уласных магчымасцей.

Больш падрабязна аб накапляльным страхаванні