Людзям уласціва думаць, што няшчасце і непрыемнасці здараюцца толькі з іншымі. А калі не мець ілюзій?..
Страхаваць жыццё трэба, каб:
- не сумнявацца ва ўласным дабрабыце
- быць упэўненым у дабрабыце блізкіх
- атрымліваць даход, нават пры атрыманні траўмы
- атрымліваць падатковыя льготы за клопат аб сваёй будучыні
Прынцып работы
- Вы заключаеце доўгатэрміновы дагавор страхавання на перыяд ад 3 да 18 гадоў. На працягу тэрміну страхавання вы рэгулярна робіце страхавыя ўзносы, якія накопліваюцца на вашым асабовым рахунку.
- Пасля завяршэння тэрміну страхавання Стравіта выплачвае вам накопленую суму + дадатковы інвестыцыйны даход.
- На працягу ўсяго тэрміну дзеяння дагавора вы застрахаваны па выбраных рызыках. Пры надыходзе страхавога выпадку Стравіта праводзіць выплату ў адпаведнасці з умовамі дагавора і правіламі страхавання.
Нават калі вы не займаецеся экстрэмальным спортам і ваша работа не звязана са штодзённай рызыкай, прыгледзьцеся да праграм страхавання жыцця. Вы можаце накапіць на запланаваныя траты або сфарміраваць сур’ёзны капітал без урону для бюджэту.
Перавагі
Страхаванне жыцця, у першую чаргу, нацэлена на скарачэнне фінансавых рызык у выпадку праблем са здароўем застрахаванага.
Шэраг пераваг робяць паслугу «Страхаванне жыцця» сапраўды фінансава прывабным інструментам:
- Норма даходнасці
Вызначаецца ў дагаворы страхавання: 4% – BYN, валютны эквівалент: 1% - USD (пры тэрміне страхавання ад 5 гадоў), 2% - USD (пры тэрміне страхавання да 5 гадоў уключна), 2% – RUB.
- Дадатковы даход (страхавы бонус)
Штомесяц вызначаецца па выніках інвестыцыйнай дзейнасці кампаніі і дабаўляецца да накопленай сумы.
- Валютны эквівалент
Страхавая сума і страхавы ўзнос устанаўліваюцца ў замежнай валюце (USD, RUB), пры гэтым выплата страхавых узносаў / страхавая выплата праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату пералічэння грашовых сродкаў.
- Падатковыя льготы
Памер сацыяльнага падатковага выліку па падаходным падатку роўны суме выплачаных страхавых узносаў. Страхавыя выплаты і бонус не абкладаюцца падаходным падаткам незалежна ад памеру.
Гарантыі
Страхавыя выплаты гарантуюцца не толькі актывамі прадпрыемства, але і дзяржавай (п. 3 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 530).
Умовы страхавання
Дагавор заключаецца на ўмовах правіл страхавання жыцця паміж страхоўшчыкам (Дзяржаўным прадпрыемствам «Стравіта») і фізічнай асобай, якая дасягнула паўналецця.
Вы самі выбіраеце:
- Тэрмін страхавання.
- Пералік страхавых выпадкаў.
- Валюту страхавання: BYN або валютны эквівалент (USD, RUB).
- Памер узносу.
- Перыядычнасць выплаты: штомесяц, штоквартальна, раз у паўгода, штогадова або аднаразова.
Да страхавых выпадкаў адносяцца:
- дасягненне ўзросту (дажыццё) – заканчэнне тэрміну страхавання, вызначанага ў дагаворы;
- шкода здароўю – прычыненне шкоды здароўю застрахаванай асобы, што адбылося на працягу тэрміну страхавання ў выніку няшчаснага выпадку і суправаджаецца траўмамі;
- часовая непрацаздольнасць, што настала на працягу тэрміну страхавання з прычыны захворванняў, траўмаў і іх наступстваў;
- крытычнае захворванне – першаснае дыягнаставанне аднаго з крытычных захворванняў (анкалогія, інфаркт міякарда, інсульт) або правядзенне адной з хірургічных аперацый (аортакаранарнае шунтаванне, аперацыя на клапанах сэрца, перасадка органаў) на працягу тэрміну страхавання
- інваліднасць – устанаўленне інваліднасці застрахаванай асобе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на працягу тэрміну страхавання;
- смерць – смерць застрахаванай асобы на працягу тэрміну страхавання ў выніку падзеі, прадугледжанай правіламі страхавання.
Па праграмах страхавання жыцця ўжо застрахавана больш за 100 тыс. чалавек.
Як і дзе аформіць дагавор?
- Запрасіце кансультанта або зайдзіце ў любы офіс кампаніі:
- Прад’явіце спецыялісту:
- пашпарт Страхавальніка (хто заключае дагавор з Дзяржаўным прадпрыемствам «Стравіта»)
- пашпарт Застрахаванай асобы (каго страхуюць)
- пашпарт Выгаданабытчыка (хто атрымлівае выплаты па дагаворы)
- Запоўніце заяву і заяву-анкету аб стане здароўя Застрахаванай асобы па форме, устаноўленай Дзяржаўным прадпрыемствам «Стравіта».
- Заява аб заключэнні дагавора страхавання [ru] XLS, 143 КБ
- Спампаваць заяву-анкету [ru] PDF, 260 КБ
- Пасля атрымання канчатковага разліку праграмы і рэгістрацыі заявы на страхаванне аплаціце першую частку страхавога ўзносу любым зручным спосабам.
Дагавор страхавання афармляецца пасля прадастаўлення вышэйназваных дакументаў (заява, заява-анкета) і паступлення першай часткі страхавога ўзносу на разліковы рахунак Страхоўшчыка.
Сэрвіс для вас
Мы пастаянна вывучаем патрэбнасці нашых кліентаў і актыўна пашыраем межы сэрвіснага абслугоўвання:
Цэнтры і кропкі продажаў і абслугоўвання кліентаў Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта» размешчаны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
- Адтэрміноўка плацяжу (льготны перыяд)
Кампанія прадастаўляе магчымасць выплаты ўзносу на працягу месяца пасля надыходу тэрміну аплаты..
- Online аплата страхавых узносаў
Працэдура аплаты займае не больш за 5 мінут. Без камісійных збораў. Уся інфармацыя пры правядзенні анлайн-плацяжу надзейна абаронена: канфідэнцыяльныя даныя перадаюцца па зашыфраваным пратаколе.
- Асабісты кабінет кліента
Магчымасць у рэжыме online адсочваць стан свайго асабовага рахунку (накопленая сума, тэрміны аплаты страхавых узносаў, сумы выплат), спампаваць форму заявы на выплату, задаць пытанне фінансаваму кансультанту.
Атрымаць кансультацыю
Накапляльнае страхаванне жыцця – фінансавая стабільнасць для людзей, кіруючых сваёй будучыняй.