Настаў страхавы выпадак

З мноства падзей страхавымі выпадкамі прызнаюцца толькі тыя, якія прапісаны ў дагаворы страхавання.

Што рабіць, калі здарыўся страхавы выпадак?

Звярніцеся ў адпаведную ўстанову для атрымання дакументаў, якія фіксуюць факт надыходу страхавога выпадку.

На працягу 60 дзён з моманту надыходу страхавога выпадку прадастаўце ў страхавую кампанію:

  • пісьмовую заяву аб выплаце
  • пакет дакументаў, што пацвярджаюць надыход страхавога выпадку:

1. Заканчэнне тэрміну страхавання (дажыццё)

Неабходныя дакументы:

2. Дасягненне пенсіённага ўзросту

Неабходныя дакументы:

Пры выхадзе на пенсію раней за агульнаўстаноўлены ўзрост:

  • пенсіённае пасведчанне або даведку аб назначэнні пенсіі або копіі гэтых дакументаў (у выпадку адпраўкі дакументаў па пошце).

3. Смерць

Неабходныя дакументы:

  • заява аб выплаце страхавога забеспячэння;
  • дагавор страхавання (калі страхавальнік – фізічная асоба);
  • дакумент, які сведчыць асобу, пры асабістым звароце ў офіс;
  • пасведчанне аб смерці Застрахаванай асобы (копія з прад’яўленнем арыгінала або натарыяльна засведчаная копія);
  • урачэбнае пасведчанне аб смерці Застрахаванай асобы.
     

4. Інваліднасць

Неабходныя дакументы:

  • заява аб выплаце страхавога забеспячэння; 
  • дагавор страхавання (калі страхавальнік – фізічная асоба);
  • дакумент, які сведчыць асобу, пры асабістым звароце ў офіс;
  • заключэнне МРЭК аб устанаўленні інваліднасці Застрахаванай асобе (копія з прад’яўленнем арыгінала або натарыяльна засведчаная копія) або пасведчанне інваліда (копія з прад’яўленнем арыгінала);
  • выпіска з медыцынскіх дакументаў установы аховы здароўя, якая накіравала Застрахаваную асобу на МРЭК, з пазначэннем даты першапачатковага дыягнаставання захворвання (траўмы), што прывяло да ўстанаўлення інваліднасці.

5. Шкода здароўю

Неабходныя дакументы:

  • заява аб выплаце страхавога забеспячэння;  
  • дагавор страхавання (калі страхавальнік – фізічная асоба);
  • дакумент, які сведчыць асобу, пры асабістым звароце ў офіс;
  • афіцыйны дакумент установы аховы здароўя аб аказанні першай дапамогі Застрахаванай асобе з пазначэннем даты і абставін траўмы, разгорнутага клінічнага дыягназу траўматычнага пашкоджання і яго шыфру па МКБ-10 (да 4-х сімвалаў), апісаннем аказанай дапамогі, рэзультату алкатэсту (калі ён праводзіўся);
  • афіцыйны дакумент установы аховы здароўя аб лячэнні Застрахаванай асобы з пазначэннем даты і абставін траўмы, разгорнутага клінічнага дыягназу траўматычнага пашкоджання і яго шыфру па МКБ-10 (да 4-х сімвалаў), тэрміну лячэння з датамі зваротаў за яго атрыманнем і кароткім апісаннем;
  • копія лістка непрацаздольнасці або даведкі аб часовай непрацаздольнасці (калі траўма прывяла да часовай страты працаздольнасці).

6. Часовая непрацаздольнасць

Неабходныя дакументы:

  • заява аб выплаце страхавога забеспячэння; 
  • дагавор страхавання (калі страхавальнік – фізічная асоба);
  • дакумент, які сведчыць асобу, пры асабістым звароце ў офіс;
  • копія лістка непрацаздольнасці або даведкі аб часовай непрацаздольнасці, засведчаная наймальнікам Застрахаванай асобы (для працуючых) або ва ўстаноўленым парадку (для ваеннаслужачых, навучэнцаў і інш.);
  • дакумент, што пацвярджае колькасць прапушчаных рабочых (вучэбных) дзён (гадзін) за перыяд часовай непрацаздольнасці;

Дадаткова:

для часовай непрацаздольнасці па прычыне траўмы:

  • афіцыйны дакумент установы аховы здароўя аб аказанні першай дапамогі Застрахаванай асобе з пазначэннем даты і абставін траўмы, разгорнутага клінічнага дыягназу траўматычнага пашкоджання і яго шыфру па МКБ-10 (да 4-х сімвалаў), рэзультату алкатэсту (калі ён праводзіўся);

для працуючага па грамадзянска-прававым дагаворы:

  • грамадзянска-прававы дагавор (копія з арыгіналам);

для індывідуальнага прадпрымальніка: 

  • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка (копія з арыгіналам або натарыяльна засведчаная копія).

Дакументы (даведкі) павінны мець штамп установы аховы здароўя, рэгістрацыйны нумар і быць засведчаны пячаткай установы. Дакументы, засведчаныя пячаткай «Для рэцэптаў», «Канцылярыя» і да т.п. не з’яўляюцца належна аформленымі.

Заяву аб выплаце назапашаных сродкаў па заканчэнні тэрміну страхавання можна адправіць online праз асабісты кабінет кліента.

Спосаб выплаты страхавога забеспячэння

У беларускіх рублях

  1. На ўкладны/ бягучы/ карт-рахунак, адкрыты ў банку:
    • ААТ «Банк Дабрабыт»
    • ААТ «ААБ Беларусбанк»
    • ААТ «Белаграпрамбанк»
    • ААТ «Белінвестбанк»
    • ААТ «Белгазпрамбанк» (акрамя ўкладных)
    • ААТ «Банк БелВЭБ» 
    • ААТ «ААТ Сбер Банк» (з указаннем поўнага наймення падраздзялення)
  2. Без адкрыцця рахунку ў банку (атрыманне грашовых сродкаў ажыццяўляецца пры прад’яўленні пашпарта):
    • ААТ «Банк Дабрабыт» 
    • ААТ «Белаграпрамбанк» 
    • ААТ «ААТ Сбер Банк» 
    • ААТ «Белгазпрамбанк» 
    • ААТ «Белінвестбанк» 
  3. Паштовым пераводам (для выплат у беларускіх рублях).
    Грашовыя сродкі пералічваюцца паштовым пераводам на названы ў заяве адрас.

У замежнай валюце

На рахунак, адкрыты ў банку:

  • ААТ «Банк Дабрабыт»
  • ААТ «ААБ Беларусбанк» (акрамя выплат у еўра)
  • ААТ «Белаграпрамбанк»
  • ААТ «Банк БелВЭБ» (акрамя выплат у расійскіх рублях)

Дакументы можна накіраваць па пошце або прадставіць асабіста ў любы офіс Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта»:

Галаўны офіс

Прадстаўніцтвы, цэнтры продажу і абслугоўвання

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць