Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2015 № 422 «Аб прадстаўленні інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў» устаноўлены парадак прадстаўлення фінансавымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь звестак падатковым органам замежных дзяржаў, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародны дагавор аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл.
Прадстаўляемая інфармацыя, у тым ліку якая складае банкаўскую і (або) іншую ахоўную заканадаўчымі актамі тайну, змяшчае звесткі, прадугледжаныя пагадненнем, у тым ліку ідэнтыфікацыйныя звесткі аб уладальніках рахункаў (кліентах па дагаворах), звесткі аб адкрытых імі рахунках (заключаных дагаворах), астатках сродкаў па іх, агульнай суме даходаў (выплат) па кожным з іх.
Вышэйзгаданую інфармацыю фінансавыя ўстановы Рэспублікі Беларусь абавязаны прадстаўляць у Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь штогод да 1 верасня за папярэдні каляндарны год для далейшага накіравання ў падатковыя органы замежнай дзяржавы.
Азнаёмцеся з правіламі прадастаўлення інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў Рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам «Стравіта» і ўстаноўленымі формамі дакументаў.
- FATCA REPORT [en] PDF, 80 КБ
- Правілы прадастаўлення інфармацыі падатковым органам [ru] DOC, 36.3 КБ
- Анкета фізічнай асобы / індывідуальнага прадпрымальніка, што прымяняецца ў мэтах рэалізацыі асобных палажэнняў Закона ЗША «Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў» [ru] DOC, 26.6 КБ
- Згода фізічнай асобы на прадстаўленне звестак аб дагаворах страхавання падатковым органам замежнай дзяржавы [ru] DOC, 15.4 КБ
- Анкета юрыдычнай асобы, што прымяняецца ў мэтах рэалізацыі асобных палажэнняў Закона ЗША «Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў» [ru] DOC, 23.9 КБ
- Згода арганізацыі на прадстаўленне звестак аб дагаворах страхавання падатковым органам замежнай дзяржавы [ru] DOC, 15.3 КБ
- Дадаткі да анкеты юрыдычнай асобы [ru] DOC, 33.4 КБ
У выпадку адмовы ад запаўнення ўстаноўленых форм дакументаў, а таксама ў выпадку непрадстаўлення запытаных дакументаў і інфармацыі, страхоўшчык мае права адмовіць у заключэнні дагавора або ў аднабаковым парадку адмовіцца ад выканання заключанага дагавора ў адпаведнасці з правіламі і заканадаўствам.