Для бізнэсу

Карпаратыўнае страхаванне — паказчык адказнага стаўлення прадпрыемства да будучыні супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў, а таксама моцны інструмент матывацыі, накіраваны на захаванне лепшых кадраў.

Падабраць карпаратыўную праграму

Наймальнік атрымлівае:

  • падатковыя льготы
  • аптымізацыю затрат на сацыяльныя выплаты
  • інструмент кіравання персаналам
  • павышэнне лаяльнасці да наймальніка
  • зніжэнне цякучасці кадраў
  • канкурэнтаздольны сацыяльны пакет

Як гэта працуе

Наймальнік:

  • ажыццяўляе выбар праграмы: жыццё або пенсія
  • назначае тэрмін страхавання – гэта перыяд, на які застрахаваны работнік і пасля заканчэння якога работніку будзе выплачана накопленая сума
  • стварае будучы капітал для сваіх застрахаваных работнікаў, рэгулярна выплачваючы страхавыя ўзносы

Наймальнік не выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСАН і Белдзяржстрах. Узносы па накапляльным страхаванні ўключаюцца ў склад затрат і не адлюстроўваюцца ў фондзе аплаты працы.

Страхоўшчык:

  • адкрывае для кожнай застрахаванай асобы імянны асабовы рахунак, інвесціруе выплачаныя страхавыя ўзносы і налічвае на іх працэнты
  • праводзіць выплаты застрахаваным асобам пры надыходзе страхавых выпадкаў

Застрахаваныя работнікі:

  • атрымліваюць накопленую суму пасля заканчэння тэрміну страхавання
  • атрымліваюць выплаты пры наступленні страхавых выпадкаў: часовая непрацаздольнасць (аплата бальнічнага ліста), усталяванне інваліднасці (I або II група), першаснае дыягнаставанне аднаго з крытычных захворванняў (анкалогія, інфаркт міякарда, інсульт) або правядзенне адной з хірургічных аперацый (аортакаранарнае шунтаванне, аперацыя на клапанах сэрца, перасадка органаў)

Работнік не выплачвае падаходны падатак з сум страхавых узносаў, якія пералічвае за яго наймальнік (у межах 5 395 рублёў у 2024 годзе), і са страхавых выплат.

Карпаратыўныя праграмы

Страхаванне жыцця
  • для матэрыяльнага заахвочвання работнікаў да юбілею кампаніі або іншых падзей
  • для фінансавай падтрымкі работніка або яго сям’і ў выпадку надыходу непрадбачаных падзей
Страхаванне дадатковай пенсіі
  • для забеспячэння работнікаў дадатковай пенсіяй
  • для фінансавай падтрымкі работніка або яго сям’і ў выпадку надыходу непрадбачаных падзей

Магчыма фарміраванне праграмы страхавання з улікам прадукцыйнасці працы і статусу кожнага работніка.

Падабраць карпаратыўную праграму

Эфект ад падатковых ільгот

Прыклад атрымання эканамічнага эфекту ад страхавання 100 работнікаў у Дзяржаўным прадпрыемстве «Стравіта»

Узносы па накапляльным страхаванні ўключаюцца ў склад затрат
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219

Падатак Стаўка Памер выплат, на якія не налічваецца падатак (у месяц) У месяц У год
Колькасць мінімальных заработных плат Колькасць застрахаваных работнікаў Сума, рублёў
На прыбытак 20% 1 (МЗП - 626 BYN) 100 62 600 12 520 150 240

Наймальнік не выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСАН і Белдзяржстрах
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.1999 № 115

Страхавыя ўзносы Тарыф Памер выплат, на якія не налічваецца падатак (у месяц) У месяц У год
Колькасць застрахаваных работнікаў Сума, рублёў
У ФСАН 34% 100 62 600 21 284 255 408
У Белдзяржстрах 0,6% 100 62 600 375,6 4 507,2

Эфект ад падатковых ільгот для наймальніка 410 155 BYN у год.

Падатковыя прэферэнцыі для работніка, уключанага ў праграму карпаратыўнага страхавання
(эфект падатковых прэферэнцый для работніка пры карпаратыўным страхаванні)

Адлічэнне на заахвочванне Выплата заахвочвання работніку з прыбытку Заключэнне дагавора страхавання на карысць работніка
тэрмін страхавання 1 год тэрмін страхавання 3 гады
Памер адлічэнняў прадпрыемства на карысць работніка адначасова 626,00 BYN
Выдаткі прадпрыемства на выплаты на карысць работніка 967,80 BYN 626,00 BYN 626,00 BYN
Утрыманні з сум, пералічаных на карысць работніка прадпрыемствам
Падаходны падатак (13%) 81,38 BYN 0 BYN* 0 BYN*
Узносы ў ФСАН (1%) 6,26 BYN 0 BYN 0 BYN
Нагрузка Стравіты

0 BYN

37,56 BYN (6%)

37,56 BYN (6%)

Выплачваецца работніку 538,36 BYN 588,44 BYN**
+ норма даходнасці па дагаворы

588,44 BYN
+ норма даходнасці + страхавы бонус

* пры ўмове, што памер гадавога страхавога ўзносу за работніка не перавысіць ў 2024 годзе 5 395 рублёў.
** страхавая выплата абкладаецца падаходным падаткам у адпаведнасці з заканадаўствам.

Выкарыстоўваючы падатковыя прэферэнцыі, наймальнік можа сэканоміць больш за 50 % сродкаў у параўнанні з іншымі інструментамі матэрыяльнага стымулявання работнікаў.

Падабраць карпаратыўную праграму

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць