Аб накапляльным страхаванні

Праграмы накапляльнага страхавання даюць магчымасць засцерагчы ад небяспекі сваю будучыню: накапіць на дастойную пенсію, забяспечыць фінансавую стабільнасць у цяжкіх жыццёвых сітуацыях, сфарміраваць капітал сабе або свайму дзіцяці.

Накапляльнае страхаванне жыцця – гэта фінансавы інструмент, які спалучае ў сабе 2 паслугі: накапленне і страхаванне рызык.

Як гэта працуе?

Кліент заключае дагавор страхавання (мінімальны тэрмін страхавання – 3 гады), перыядычна робіць страхавы ўзнос, які дзеліцца на 2 складнікі:

  • асноўная частка інвесціруецца і на яе штомесяц налічваецца даход (норма даходнасці – ад 2 да 6% гадавых + страхавы бонус);
  • астатняя частка накіроўваецца ў страхавы рэзерв (фарміруе своеасаблівую касу ўзаемадапамогі), з якога страхавая кампанія робіць выплату, калі з застрахаваным здараецца непрыемнасць (напрыклад, траўма).

Асаблівасці накапляльнага страхавання

Сума накапленняў па дагаворах страхавання жыцця ў многім залежыць ад умоў дагавора. Маюць значэнне ўзрост і пол застрахаванай асобы. Астатнія ўмовы дагавора кліент выбірае сам:

  • тэрмін страхавання: не менш за 3 гады;
  • пералік страхавых выпадкаў: дасягненне ўзросту, шкода здароўю, інваліднасць, смерць;
  • памер узносу: няма абавязковага мінімальнага ўзносу;
  • перыядычнасць выплаты: штомесяц, штоквартальна, раз у паўгода, штогод або аднаразова.

На працягу ўсяго перыяду накаплення кліент застрахаваны па рызыках, агавораных у дагаворы страхавання. І пры надыходзе страхавога выпадку яму выплачваецца страхавое забеспячэнне ў межах пазначанай у дагаворы сумы (ліміт адказнасці па страхавым выпадку). Колькасць праведзеных выплат па страхавым выпадку «шкода здароўю» ніяк не ўплывае на выплаты накопленай сумы. 

Страхавая сума па накапляльных страхавых выпадках разам з даходнасцю (страхавым бонусам) выплачваецца толькі пасля заканчэння тэрміну страхавання.

Інвестыцыйная дзейнасць страхавых кампаній строга кантралюецца дзяржавай. Дзяржаўнае прадпрыемства «Стравіта» інвесціруе страхавыя рэзервы толькі ў высокаліквідныя фінансавыя інструменты, што гарантуе кліентам атрыманне на іх рахункі грошай з даходнасцю, устаноўленай дагаворам.

Калі кліент скасоўвае дагавор, сума выплаты можа быць значна меншай за суму выплачаных страхавых узносаў (умовы скасавання прапісваюцца ў дагаворы). Такія ўмовы страхавання прадугледжаны для матывацыі чалавека даводзіць выбраную праграму да канца, і не пазбаўляцца страхавой абароны, мэтавых накапленняў або дадатковай пенсіі, на якія ён разлічваў.

Усе ўмовы страхавання, выплат і спынення дагавора прапісаны ў правілах страхавання і ў самім дагаворы.

Перавагі накапляльнага страхавання жыцця

У адрозненне ад іншых фінансавых інструментаў праграмы добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі даюць магчымасць адначасова атрымаць:

  • Фінансавую падтрымку

З першага дня дзеяння дагавора чалавек застрахаваны па выбраных рызыках (шкода здароўю, інваліднасць, смерць). У выпадку іх надыходу Стравіта праводзіць страхавую выплату.

  • Гарантаваную суму па накапленні

Страхавыя выплаты прадпрыемства гарантуюцца не толькі яго актывамі, але і дзяржавай. Пасля заканчэння тэрміну страхавання кліент у любым выпадку атрымае свае накапленні.

Зыходзячы з вынікаў сваёй дзейнасці, кампанія штомесяц да накопленай сумы налічвае дадатковы даход (страхавы бонус).

  • Адраснасць

Калі ў дагаворы на выпадак смерці застрахаванай асобы назначаны выгаданабытчык, то страхавая выплата не ўключаецца ў склад спадчыны – яе атрымае толькі той чалавек, які названы ў дагаворы. Гэта клопат аб самых слабаабароненых членах сям’і, напрыклад, дзецях ад першага шлюбу або ўнуках.

На ўсю суму выплачаных страхавых узносаў прадастаўляецца падатковы вылік. Выплаты і страхавы бонус не абкладаюцца падаходным падаткам незалежна ад памеру.

 

Праграмы страхавання жыцця служаць інструментам для рэалізацыі розных доўгатэрміновых фінансавых мэт. Нават невялікія, але рэгулярныя інвестыцыі ператвараюцца на працяглым часавым інтэрвале ў значны капітал.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

Прыняць Адхіліць