Дзіцячае накапляльнае страхаванне жыцця – гэта фінансавы інструмент «два ў адным»: назапашванне і страхавая абарона.
Назапашванне
Мэты назапашвання могуць быць абсалютна рознымі: ад аплаты за навучанне ў ВНУ да пакупкі дзіцяці першага аўтамабіля. У залежнасці ад фінансавай мэты, вы самі вызначаеце суму, якую дзіця атрымае, і тэрмін страхавання.
Нават невялікія адкладзеныя сумы ў доўгатэрміновым перыядзе ператвараюцца ў самавіты капітал.
Страхавая абарона
Пакуль вы збіраеце са Стравітай, ваша дзіця застрахавана ад непрадбачаных сітуацый. Дазвольце свайму дзіцяці жыць актыўна, узмацніўшы праграму назапашвання абаронай ад сур'ёзных траўм.
Страхавыя выпадкі
Абавязковы:
дасягненне ўзросту –пасля заканчэння дзеяння дагавора Стравіта ажыццяўляе выплату ў памеры, устаноўленым у дагаворы
Дадатковыя:
шкода здароўю – Стравіта ажыццяўляе выплату ў залежнасці ад характару і цяжкасці траўмы
інваліднасць – Стравіта ажыццяўляе выплату, вызначаную ў дагаворы
смерць – Стравіта ажыццяўляе выплату, вызначаную ў дагаворы, і вяртае назапаш
Пры ўключэнні ў праграму страхавання дадатковых страхавых выпадках праводзіцца ацэнка рызыкі (андэррайтынг).
Максімальная сума выплат (ліміт адказнасці) па дадатковых страхавых выпадках вызначаецца дагаворам асобна для кожнага з страхавых выпадкаў.
Памер выплаты па страхавым выпадку «Дасягненне ўзросту» не залежыць ад колькасці і сумы выплат, якія ажыццяўляліся па іншых страхавых выпадках, прадугледжаных ў дагаворы.
Калі ў вас ужо ёсць дагавор страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі (Указ № 367), то скарыстайцеся магчымасцю і заключыце дагавор страхавання жыцця або дадатковай пенсіі ў валютным эквіваленце (USD) да 1.01.2025
Дзякуючы сацыяльнаму падатковаму выліку падатковая база памяншаецца на суму выплачаных страхавых узносаў (згодна з арт. 210 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Для атрымання падатковага выліку вам неабходна падаць у бухгалтэрыю па месцы асноўнай працы копію дагавора страхавання, квітанцыю аб аплаце страхавога ўзносу, копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці або рашэння органаў апекі.
Страхавыя выплаты не абкладваюцца падаходным падаткам незалежна ад іх памеру.
Падлічваем разам эканомію на падатках
Налічаная зарплата Івана Іванова – 1 500 бел. руб.
Штомесячны страхавы ўзнос па праграме страхавання – 100 бел. руб.
Тэрмін страхавання – 10 гадоў.
1 500 бел. руб. – 100 бел. руб. = 1 400 бел. руб. (страхавы ўзнос памяншае падатковую базу, у разгледжаным выпадку, на 100 бел. руб.)
Сума падаходнага падатку складзе 13% ад 1 400 бел. руб. = 182 бел. руб.
Сума падаходнага падатку без удзелу ў праграме страхавання склала б 13% ад 1 500 бел. руб. = 195 бел. руб.
195 бел. руб. – 182 бел. руб. = 13 бел. руб.
Эканомія ў месяц = 13 бел. руб.
Эканомія ў год = 156 бел. руб. Эканомія на падатках за 10 гадоў (увесь тэрмін страхавання) = 1560бел. руб.
Важкая эканомія!
У сваю чаргу Стравіта:
інвесціруе вашы грошы – і ваш капітал на будучыню дзіцяці расце
Норма даходнасці
Гарантаваная даходнасць вызначаецца ў дагаворы страхавання:
Дадатковая даходнасць налічваецца штомесячна на працягу тэрміну страхавання па выніках інвестыцыйнай дзейнасці Стравіты ў надзейныя фінансавыя інструменты (дзяржаўныя каштоўныя паперы і дэпазіты ў дзяржаўных банках) у адпаведнасці з заканадаўствам і Палажэннем аб парадку разліку і стварэння страхавых рэзерваў, якое дзейнічае на прадпрыемстве.
У дагаворы вызначаецца памер сумы выплат пры надыходзе страхавога выпадку «Шкода здароўю» – грашовая сума, у межах якой могуць ажыццяўляцца страхавыя выплаты па гэтым страхавым выпадку.
Памер страхавой выплаты пры надыходзе страхавога выпадку «Шкода здароўю» складае ад 3% да 25% ад памеру сумы выплат, пазначанай у дагаворы, і залежыць ад характару і ступені цяжкасці нанесенай шкоды.
дае магчымасць выбару перыядычнасці атрымання назапашаных грашовых сродкаў: аднаразова або ў растэрміноўку
Пры выбары перыядычнасці атрымання выплаты па страхавым выпадку «Дасягненне ўзросту» ў растэрміноўку, на рэшту сродкаў, якія знаходзяцца ў Стравіце, працягвае налічвацца норма даходнасці і страхавы бонус. Сабраная сума працягвае расці.
Ваш капітал – у надзейных руках. Страхавыя выплаты гарантуюцца не толькі актывамі Стравіты, але і дзяржавай.
Націсніце "Заключыць дагавор анлайн" і абярыце праграму страхавання.
Вызначыце на падставе чаго ў вас будзе разлік: ад узносу - вы адразу паказваеце колькі гатовы перыядычна выплачваць, або ад сумы назапашвання - паказваеце суму, якую хочаце назапасіць.
Абярыце ўмовы дагавора страхавання (перыядычнасць выплаты, страхавыя выпадкі, тэрмін, памер страхавога ўзносу / памер сумы, якую вы хочаце назапасіць).
Адкажыце на пытанні і праверце паказаныя звесткі.
Атрымайце інфармацыю аб аплаце.
Для завяршэння працэсу заключэння дагавора вам неабходна заплаціць узнос да 23.59 бягучага дня.
Афлайн
Запрасіце кансультанта, дашліце заяўку або зайдзіце ў любы офіс кампаніі:
Пасля атрымання канчатковага разліку праграмы і рэгістрацыі заявы на страхаванне аплаціце першую частку страхавога ўзносу любым зручным спосабам.
Дагавор страхавання афармляецца пасля прадастаўлення вышэйназваных дакументаў (заява, заява-анкета) і паступлення першай часткі страхавога ўзносу на разліковы рахунак Страхоўшчыка.
Цэнтры і кропкі продажаў і абслугоўвання кліентаў Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта» размешчаны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Адтэрміноўка плацяжу (льготны перыяд)
Кампанія прадастаўляе магчымасць выплаты ўзносу на працягу месяца пасля надыходу тэрміну аплаты..
Online аплата страхавых узносаў
Працэдура аплаты займае не больш за 5 мінут. Без камісійных збораў. Уся інфармацыя пры правядзенні анлайн-плацяжу надзейна абаронена: канфідэнцыяльныя даныя перадаюцца па зашыфраваным пратаколе.
Асабісты кабінет кліента
Магчымасць у рэжыме online заключыць дагавор страхавання жыцця, выплаціць страхавы ўзнос, адсочваць стан свайго асабовага рахунку (назапашаная сума, тэрміны аплаты страхавых узносаў, сумы выплат), аформіць заяву на выплату.
Жыхары Беларусі заключылі ўжо больш за 74 260* дагавораў дзіцячага накапляльнага страхавання ў Стравіце.
Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна