Падатковыя льготы

Узносы, выплачаныя па дагаворах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, не абкладаюцца падаходным падаткам.

Сацыяльны падатковы вылік па расходах на страхаванне ўстаноўлены падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 210 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Умовы прадастаўлення

Вылік прадастаўляецца па сумах страхавых узносаў, фактычна выплачаных фізічнай асобай на працягу падатковага перыяду (каляндарнага года) страхавым арганізацыям Рэспублікі Беларусь у якасці страхавых узносаў па дагаворах:

  • добраахвотнага страхавання жыцця, заключаных на тэрмін не меншы за 3 гады;
  • добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі, заключаных на тэрмін не меншы за 3 гады;
  • добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў.

Пры заключэнні дагавора з замежнымі страхавымі кампаніямі гэта льгота не прадастаўляецца.

Гранічны памер

Сацыяльны падатковы вылік роўны суме выплачаных страхавых узносаў, якія не перавышаюць гранічны памер, устаноўлены для каляндарнага года:

  • 2024 г. – няма абмежаванняў па памеры;
  • 2023 г. – няма абмежаванняў па памеры;
  • 2022 г. – няма абмежаванняў па памеры;
  • 2021 г. – няма абмежаванняў па памеры;
  • 2020 г. – няма абмежаванняў па памеры;
  • 2019 г. – няма абмежаванняў па памеры;
  • 2018 г. – 3 164 руб.;
  • 2017 г. – 2 874 руб.;
  • 2016 г. – 1 813 руб. (18 130 000 руб.);
  • 2015 г. – 16 000 000 руб.;
  • 2014 г. – 12 000 000 руб.;
  • 2013 г. – 10 000 000 руб.;
  • 2012 г. – 6 000 000 руб.

Калі фактычна выплачаная сума за год перасягне ўстаноўленую заканадаўствам мяжу, то сума перавышэння на наступныя падатковыя перыяды не пераносіццца і па ёй фізічная асоба атрымаць сацыяльны падатковы вылік не мае права.

Калі на працягу каляндарнага года сацыяльны падатковы вылік фізічнай асобай не прымяняўся або быў выкарыстаны не поўнасцю, то нявыкарыстаная сума пераносіцца на наступныя падатковыя перыяды да поўнага яе выкарыстання.

Вылікам маюць права скарыстацца фізічныя асобы, якія аплацілі страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця або дадатковай пенсіі:

  • за сябе;
  • за асоб, якія з’яўляюцца ім блізкімі сваякамі;
    Да асоб, якія знаходзяцца ў адносінах блізкага сваяцтва, адносяцца бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабуля, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж і жонка.
  • за сваіх падапечных, у тым ліку былых падапечных, якія дасягнулі васямнаццацігадовага ўзросту.

Парадак атрымання

Атрымаць сацыяльны падатковы вылік фізічная асоба мае права:

  • у наймальніка па месцы асноўнай работы (службы, вучобы);
  • у падатковым органе па месцы пастаноўкі на ўлік – па даходах, што атрыманы не па месцы асноўнай работы (службы, вучобы) і (або) падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 219 Падатковага кодэкса, пасля заканчэння падатковага перыяду пры падачы падатковай дэкларацыі (разліку).

Індывідуальныя прадпрымальнікі (натарыусы, адвакаты), якія не маюць на працягу справаздачнага (падатковага) перыяду месца асноўнай работы (службы, вучобы), прымяняюць сацыяльныя падатковыя вылікі пры вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асоб за справаздачны (падатковы) перыяд.

Для атрымання выліку неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • копію дагавора страхавання (паведамлення аб заключэнні дагавора страхавання, страхавога поліса);
  • дакументы, якія пацвярджаюць фактычную аплату страхавых узносаў і змяшчаюць інфармацыю:
    • прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка;
    • прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, за якую праведзена аплата страхавых узносаў; сума і дата аплаты;
    • назначэнне плацяжу.

У выпадку, калі дакументы не змяшчаюць названых рэквізітаў або страчаны, Дзяржаўнае прадпрыемства «Стравіта» прадаставіць вам даведку з неабходнай інфармацыяй, змацаваную пячаткай..

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць расходы на страхаванне асоб, што знаходзяцца з імі ў адносінах блізкага сваяцтва, падапечных, у тым ліку былых раней падапечнымі, дадаткова прадстаўляюць адну з пералічаных копій:

  • копію пасведчання аб заключэнні шлюбу;
  • копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей);
  • копіі дакументаў, што пацвярджаюць ступень блізкага сваяцтва;
  • копію выпіскі з рашэння органаў апекі і папячыцельства.

Калі сацыяльны падатковы вылік прадастаўляе падатковы орган, то разам з падатковай дэкларацыяй прадстаўляюцца:

  • даведка аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб па форме, зацверджанай Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;
  • іншыя дакументы, што пацвярджаюць атрыманне даходу.

Плацельшчыкі, якія скасавалі дагаворы добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, а таксама атрымалі даходы ў выглядзе вяртання страхавых узносаў, адносна якіх прыменены сацыяльны падатковы вылік на страхаванне, абавязаны падаць падатковую дэкларацыю ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік. Тэрмін прадстаўлення дэкларацыі – не пазней за 31 сакавіка года, што ідзе за завершаным падатковым перыядам (каляндарным годам).

Пры карпаратыўным страхаванні

Узносы, выплачаныя за супрацоўнікаў прадпрыемствам, якое з'яўляецца месцам іх асноўнай работы (службы, вучобы), у тым ліку за пенсіянераў, якія раней працавалі ў іх, па калектыўнай дамове страхавання жыцця і (або) дадатковай пенсіі, а таксама ад прафсаюзных арганізацый сябрамі такіх арганізацый не абкладаюцца падаходным падаткам у межах 5 395 руб. у год ад кожнай крыніцы на працягу каляндарнага года (п. 24 ст. 208 НК).

Акрамя таго, не абкладаюцца падаходным падаткам страхавыя выплаты і бонус (дадатковы даход ад інвестыцыйнай дзейнасці страхоўшчыка). (Асаблівая частка Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

Прыняць Адхіліць