Пенсіённае страхаванне

Накапляльнае пенсійнае страхаванне ўключае 2 складнікі:
страхаванне жыцця + надзейнае назапашванне дадатковай пенсіі.

Калі пачынаць збіраць на «другую» пенсію?

  • Аптымальна: за 25-30 гадоў да выхаду на пенсію.
  • Ідэальна: з пачатку працоўнай дзейнасці.

За гэты час можна сфармаваць значны капітал без шкоды для асабістага і сямейнага бюджэту.

Калі ў вас ужо ёсць дагавор страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі (Указ № 367), то скарыстайцеся магчымасцю і заключыце дагавор страхавання жыцця або дадатковай пенсіі ў валютным эквіваленце (USD) да 1.01.2025

З 2002 года на «другую» пенсію разам са Стравітай збіралі больш за 307 370 чалавек.

Як працуе назапашванне на «другую» пенсію?

Вы самі:

  • вызначаеце памер камфортнай сумы і перыядычнасць ўнёску
  • выбіраеце адзін або некалькі страхавых выпадкаў, пры наступленні якіх мы вырабім страхавую выплату вам ці вашым блізкім:

дасягненне пенсійнага ўзросту

Абавязковы страхавы выпадак.

інваліднасць

Пры ўстанаўленні інваліднасці I або II групы застрахаваная асоба атрымлівае выплату па страхавым выпадку. Кліент мае права атрымаць усе назапашаныя да дадзенага моманту сродкі.

смерць

Стравіта выплачвае спадчыннікам страхавую суму і вяртае назапашаную суму.

Пры ўключэнні ў праграму страхавання дадатковых страхавых выпадкаў (інваліднасць, смерць) праводзіцца ацэнка рызыкі (андэррайтынг).

  • складаеце дагавор страхавання і рэгулярна робіце страхавыя ўзносы, якія назапашваюцца на вашым асабістым пенсійным рахунку 

А мы:

  • даём магчымасць, пры неабходнасці, скарыстацца фінансавымі канікуламі
  • інвестуем вашы грошы - і ваш капітал расце

Норма даходнасці

Вызначаецца ў дагаворы страхавання: BYN – 6 %,
валютны эквівалент: 4% – RUB; 2% – CNY; 1,5% – USD.

Страхавы бонус

Мы зарабляем для вас дадатковы даход кожны месяц па выніках інвестыцыйнай дзейнасці Стравіты. Бонус дадаецца да назапашанай сумы.

Вы атрымліваеце падатковыя льготы і памяншаеце суму падаходнага падатку.

Падабраць праграму

Як зэканоміць на падатках

Фізічныя асобы, якія аплацілі страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі, маюць права скарыстацца падатковым вылiчэннем.

Дзякуючы сацыяльнаму падатковаму выліку падатковая база змяншаецца на суму выплачаных страхавых узносаў (згодна з арт. 210 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Узносы, выплачаныя па дагаворах страхавання жыцця, і страхавыя выплаты не абкладаюцца падаходным падаткам.

Лічым разам эканомію на падатках

Налічаная зарплата Івана Іванова - 1 500 бел. руб.
Штомесячны страхавы ўзнос па праграме пенсійнага назапашвальнага страхавання - 100 бел. руб.
Тэрмін страхавання - 20 гадоў.

За 1 500 бел. руб. - 100 бел. руб. = 1 400 бел. руб. (Страхавы ўзнос памяншае падатковую базу, у дадзеным выпадку, на 100 бел. руб.).
Сума падаходнага падатку складзе 13% ад 1 400 бел. руб. = 182 бел. руб.
Сума падаходнага падатку без удзелу ў праграме назапашвальнага пенсійнага страхавання склала б 13% ад 1 500 бел. руб. = 195 бел. руб.
195 бел. руб. - 182 бел. руб. = 13 бел. руб.

Эканомія у месяц = ​​13 бел. руб.
Эканомія ў год = 156 бел. руб.
Эканомія на падатках за 20 гадоў (увесь тэрмін страхавання) = 3 120 бел. руб.
Важкая эканомія!

Выплаты пачынаюцца пасля дасягнення пенсійнага ўзросту.

Вы самі вызначаеце, як будзеце атрымліваць назапашаную «другую» пенсію: усю за раз - або на працягу пэўнай колькасці гадоў. У другім выпадку, вы працягваеце збіраць.

З якой рэгулярнасцю вы можаце атрымліваць дадатковую пенсію?

  • Адначасова

Памер дадатковай пенсіі супадае з лімітам адказнасці (памерам выплаты) па страхавым выпадку «дасягненне пенсійнага ўзросту». Ваш капітал вырас: налічаны адсотак, названы ў дагаворы, і страхавой бонус.

  • У растэрміноўку

Дадатковая пенсія выплачваецца на працягу пэўнага перыяду (1 год, 2 гады, 3 гады, 5 гадоў, 10 гадоў, 15 гадоў, 20 гадоў) або пажыццёва з магчымасцю атрымання ў спадчыну. На рэшту сродкаў, якія знаходзяцца ў Стравіце, працягвае налічвацца норма даходнасці і страхавы бонус. Гэта значыць ваш капітал працягвае расці!

Ваш капітал - у надзейных руках. Стравіта гарантуе выплату «другой» пенсіі ў канцы тэрміну дагавора.

Страхавыя выплаты гарантуюцца не толькі актывамі Стравіты, але і дзяржавай.

Як і дзе аформіць дагавор?

  1. Запрасіце кансультанта,  дашліце заяўку або зайдзіце ў любы офіс кампаніі:
  2. Прад’явіце спецыялісту пашпарт.
  3. Запоўніце заяву і заяву-анкету аб стане здароўя па форме, устаноўленай Дзяржаўным прадпрыемствам  «Стравіта».
  4. Пасля атрымання канчатковага разліку праграмы і рэгістрацыі заявы на страхаванне аплаціце першую частку страхавога ўзносу любым зручным спосабам.

Дагавор страхавання афармляецца пасля прадастаўлення вышэйназваных дакументаў (заява, заява-анкета) і паступлення першай часткі страхавога ўзносу на разліковы рахунак Страхоўшчыка.

Або зарэгіструйцеся ў асабістым кабінеце і аформіце дагавор online.

Сэрвіс для вас

Мы пастаянна вывучаем патрэбнасці нашых кліентаў і актыўна пашыраем межы сэрвіснага абслугоўвання:

Цэнтры і кропкі продажаў і абслугоўвання кліентаў Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта» размешчаны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  • Адтэрміноўка плацяжу (льготны перыяд)

Кампанія прадастаўляе магчымасць выплаты ўзносу на працягу месяца пасля надыходу тэрміну аплаты..

  • Online аплата страхавых узносаў

Працэдура аплаты займае не больш за 5 мінут. Без камісійных збораў. Уся інфармацыя пры правядзенні анлайн-плацяжу надзейна абаронена: канфідэнцыяльныя даныя перадаюцца па зашыфраваным пратаколе.

  • Асабісты кабінет кліента

Магчымасць у рэжыме online заключыць дагавор страхавання дадатковай пенсіі, выплаціць страхавы ўзнос, адсочваць стан свайго асабовага рахунку (назапашаная сума, тэрміны аплаты страхавых узносаў, сумы выплат), аформіць заяву на выплату.

Падабраць праграму

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

Прыняць Адхіліць