Вяртанне памылкова выплачаных грашовых сродкаў

Для вяртання памылкова выплачаных грашовых сродкаў або страхавых узносаў выберыце прычыну вяртання і запоўніце адпаведную заяву.

Прычыны вяртання

  • Памылкова пералічаныя грашовыя сродкі
  • Дагавор скасаваны
  • Адмова ад заключэння дагавора
  • Дагавор аплачаны поўнасцю
  • Страхавы ўзнос аплачаны ў іншай валюце
  • Пераплата па дагаворы

У заяве неабходна пазначыць адзін з прапанаваных спосабаў вяртання грашовых сродкаў.

  1. У замежнай валюце на асабісты рахунак, адкрыты ў банку:
    • ААТ «Банк Дабрабыт»
    • ААТ «Белаграпрамбанк»
    • ААТ «Беларусбанк»
  2. У беларускіх рублях на асабісты рахунак атрымальніка, адкрыты ў банку, або без адкрыцця рахунку ў банку (атрыманне грашовых сродкаў ажыццяўляецца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу):
    • ААТ «Банк Дабрабыт»
    • ААТ «Белаграпрамбанк»
    • ААТ «Белінвестбанк»
    • ААТ «Белгазпрамбанк»
    • ААТ «Сбер Банк»
  3. Паштовым пераводам (для выплат у беларускіх рублях).
    Грашовыя сродкі пералічваюцца паштовым пераводам на названы ў заяве адрас.

Запоўненую заяву неабходна прадставіць асабіста ў любы офіс Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта» або накіраваць па пошце ў аддзел суправаджэння дагавораў страхавання фізічных асоб на адрас: 220037, г. Мінск, зав. Казлова, д. 7. 

Дадатковую кансультацыю па гэтым пытанні можа атрымаць па тэлефоне +375 17 245-57-23.

Вяртанне грашовых сродкаў праводзіцца на працягу 15 рабочых дзён з моманту атрымання заявы.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць