Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі 2023

Тыдзень фінансавай пісьменнасці (Global Money Week) - гэта штогадовая кампанія па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі ў фінансавых пытаннях.

Глабальным каардынатарам тыдня выступае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Пачатак Global Money Week быў пакладзены яшчэ ў 2012 годзе, і з тых часоў яе ўдзельнікамі сталі больш за 53 мільёны дзяцей са 176 краін і тэрыторый па ўсім свеце.
Рэспубліка Беларусь адна з першых у 2013 годзе далучылася да ліку партнёраў гэтага міжнароднага руху і кожны год удзельнічае ў важнай адукацыйнай ініцыятыве.

Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі пройдзе з 20 па 26 сакавіка 2023 года.

 Тэматычны акцэнт тыдня сёлета зроблены на карысных навыках у фінансавай сферы.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць