Стравіта - спонсар конкурсу «Сям'я года»

Напярэдадні бацькоўскіх свят - Дня маці і Дня бацькі - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзіць фінал VI рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года".

Дзяржаўнае прадпрыемства "Стравіта" выступіла спонсарам гэтага мерапрыемства.

Пераможца і прызёры вызначацца ўжо сёння, 11 кастрычніка, ва ўрачыстай абстаноўцы ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

Усяго за званне "Сям'я года" будуць змагацца сем сем'яў - пераможцы Мінскага гарадскога і абласных конкурсаў. Заснавана адно першае месца, два другія і чатыры трэція.


Сям'я Новікавых, Гомельская вобласць


Сям'я Лагашыных, Мінская вобласць


Сям'я Саўчук, Гродзенская вобласць


Сям'я Мельнік, Брэсцкая вобласць


Сям'я Серафімавых, Віцебская вобласць


Сям'я Дубанос, Магілёўская вобласць

 


Сям'я Грамыка, горад Мінск

 

Пераможцы фіналу атрымаюць грашовыя прэміі: за дыплом І ступені - 75 базавых велічынь, ІІ ступені - 35 базавых велічынь, ІІІ ступені - 20 базавых велічынь. Пры гэтым удзельнікі будуць таксама ўзнагароджаны прызамі ад Мінпрацы і сацабароны і спонсараў конкурсу.

Жадаем поспеху!

 

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць