Асноўныя элементы візуальнай ідэнтыфікацыі Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта» - лагатып і слоган.
Лагатып
Асноўны варыянт лагатыпа выкарыстоўваецца з найменнем прадпрыемства.
Нароўні з асноўным лагатыпам дапускаецца выкарыстанне дадатковых варыянтаў з рознымі дэскрыптарамі, у тым ліку і варыянт са слоганам - «Годнае заўтра».
![](/uploads/brandbook/logo/001.jpg)
Мінімальна дапушчальны памер асноўнай гарызантальнай версіі лагатыпа павінен быць не менш за 4 мм у вышыню, версіі з дэскрыптарам - 5 мм.
Асноўная вертыкальная версія лагатыпа павінна быць не менш за 6 мм у вышыню,
вертыкальная версія з дэскрыптарам - 7 мм, вертыкальная версія з дэскрыптарам у два радкі - 8 мм.
Суадносіны элементаў лагатыпа павінны адпавядаць прыведзенаму ніжэй чарцяжу. Размяшчэнне і прапорцыі элементаў лагатыпа сталыя і не могуць быць змененыя. Ахоўнае поле не павінна быць менш, чым «Х» (пастаянная велічыня, роўная шырыні літары "А" у слове Стравіта).
![](/uploads/brandbook/logo/Stravita_Brandbook_security.jpg)
Карпаратыўная палітра
Асноўныя колеры - сіні і салатавы, дадатковыя - адценні шэрага.
![](/uploads/brandbook/logo/Stravita_Brandbook_palette.jpg)
Слоган
Слоган кампаніі «Годнае заўтра» можа выкарыстоўвацца ў якасці дэскрыптара ў асноўнай версіі лагатыпа ці як самастойны элемент у друкаваных, рэкламных, прэзентацыйных матэрыялах.
Важна! На макеце асобна слоган без лагатыпа ніколі не выкарыстоўваецца. Лагатып ў такім выпадку можа выкарыстоўвацца з любым з астатніх варыянтаў дэскрыптара або без дэскрыптара, але ніколі не са слоганам ў якасці дэскрыптара.
Для слогана дастасавальныя колеры з карпаратыўнай палітры.