1 студзеня 2021 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ №1, паводле якога ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб'яўлены Годам народнага адзінства.
Згодна з дакументам Савету Міністраў даручана:
- сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2021 годзе Года народнага адзінства;
- забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.