2025 год аб'яўлены годам добраўпарадкавання

Адпаведны Указ №1 падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.

2025 год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўвацца гэтыя мерапрыемствы будуць дзяржавай сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі. Указ таксама прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць