З 1 чэрвеня 2023 — акцыя "Больш, чым клопат"

З 1 чэрвеня па 31 ліпеня 2023 года заключыце дагавор добраахвотнага ўніверсальнага страхавання жыцця і атрымаеце падарунак.

Для ўдзелу ў рэкламнай акцыі неабходна:

  1. Заключыць дагавор страхавання жыцця у офісе, праз агента або анлайн
  2. Тэрмін страхавання: ад 3 гадоў
  3. Валюта страхавання: BYN, USD, RUB
  4. Мінімальны страхавы ўзнос:
  • 50 руб. пры штомесячнай выплаце
  • 150 руб. пры штоквартальнай выплаце
  • 300 руб. пры выплаце ўзносу раз у паўгода
  • 500 руб. пры штогадовай выплаце
  • 1500 руб. пры аднаразовай выплаце

Жадаю ўдзельнічаць у акцыі

Назапашвальнае страхаванне - гэта 2 у 1: фармаванне капіталу і страхоўка на выпадак траўмаў, апёкаў і інш.

Як працуе назапашвальнае страхаванне:

  • вы вызначаеце памер узносу або жаданую суму назапашванняў, тэрмін, валюту страхавання, перыядычнасць выплаты
  • выбіраеце адзін або некалькі страхавых выпадкаў (рызыкоў), пры надыходзе якіх мы зробім страхавую выплату
  • заключаеце дагавор страхавання і рэгулярна выплачваеце страхавыя ўзносы зручным спосабам
  • атрымліваеце падатковыя льготы

Як і дзе аформіць дагавор?

Анлайн

  1. Прайдзіце рэгістрацыю ў асабістым кабінеце і / або аўтарызуйцеся, калі ў вас ужо ёсць лагін і пароль.
  2. Націсніце "Заключыць дагавор анлайн" і абярыце праграму страхавання.
  3. Вызначыце на падставе чаго ў вас будзе разлік: ад узносу - вы адразу паказваеце колькі гатовы перыядычна выплачваць, або ад сумы назапашвання - паказваеце суму, якую хочаце назапасіць.
  4. Абярыце ўмовы дагавора страхавання (перыядычнасць выплаты, страхавыя выпадкі, тэрмін, памер страхавога ўзносу / памер сумы, якую вы хочаце назапасіць).
  5. Адкажыце на пытанні і праверце паказаныя звесткі.
  6. Атрымайце інфармацыю аб аплаце.

Для завяршэння працэсу заключэння дагавора вам неабходна заплаціць узнос да 23.59 бягучага дня.

Афлайн

  1. Запрасіце кансультанта,  дашліце заяўку або зайдзіце ў любы офіс кампаніі:
  2. Прад’явіце спецыялісту:
    • пашпарт Страхавальніка (хто заключае дагавор з Дзяржаўным прадпрыемствам «Стравіта»)
    • пашпарт Застрахаванай асобы (каго страхуюць)
    • пашпарт Выгаданабытчыка (хто атрымлівае выплаты па дагаворы)
  3. Запоўніце заяву і заяву-анкету аб стане здароўя Застрахаванай асобы па форме, устаноўленай Дзяржаўным прадпрыемствам «Стравіта».
  4. Пасля атрымання канчатковага разліку праграмы і рэгістрацыі заявы на страхаванне аплаціце першую частку страхавога ўзносу любым зручным спосабам.

Дагавор страхавання афармляецца пасля прадастаўлення вышэйназваных дакументаў (заява, заява-анкета) і паступлення першай часткі страхавога ўзносу на разліковы рахунак Страхоўшчыка.

Або зарэгіструйцеся ў асабістым кабінеце і аформіце дагавор online.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

 

Налады Cookie

Прыняць Адхіліць