Прафесійнае свята Дзень страхавых работнікаў адзначаецца ў Беларусі ў першую суботу снежня.
У гонар гэтага свята 4 снежня 2025 года адбыўся VIII Фестываль мастацкай аматарскай творчасці сярод работнікаў страхавых арганізацый. Мерапрыемства прайшло ў ДК Мінскага трактарнага завода і сабрала спецыялістаў страхавых кампаній, іх сям'і, сяброў і гасцей.

Гасцей фестывалю чакала насычаная творчая праграма:
- вакальныя і танцавальныя выступленні, падрыхтаваныя работнікамі розных страхавых арганізацый;
- узнагароджанне «Міс Фота страхаванне 2025»;
- уручэнне Памятных знакаў «ЗЗа заслуги в области страхования».
Асаблівым гонарам для Стравіты стала ўрачыстае ўручэнне Тулейка Алене Аляксандраўне, намесніку генеральнага дырэктара, памятнага знака «За заслуги в области страхования». Гэтая высокая ўзнагарода падкрэслівае яе значны ўклад у развіццё страхавой справы і высокі прафесіяналізм. Мы дзякуем Алену Аляксандраўну за яе багаты вопыт і шматгадовую адданасць як страхавой галіны ў цэлым, так і дзяржаўнаму прадпрыемству «Стравіта» у прыватнасці, і віншуем з заслужанай узнагародай.

Паважаныя калегі! Ад усёй душы віншуем Вас З Днём страхавых работнікаў! Дзякуючы вашай працы, увазе і адказнасці страхавая галіна развіваецца, умацоўвае давер і становіцца надзейнай апорай для грамадзян і арганізацый. Жадаем вам быць адзінай камандай, нацэленай на ўражлівыя вынікі, працаваць у задавальненне, рэалізоўваць пастаўленыя задачы і знаходзіцца ў асяроддзі паспяховых людзей.
Дарагія кліенты! Дзякуем, што выбіраеце Стравіту, прымаеце рашэнне будаваць сваю будучыню з намі, пакідаеце водгукі, рекомендуете сваім сябрам і знаёмым. З вашай падтрымкай мы разумеем, што ўсё робім правільна, натхняемся на новыя ідэі і працягваем расці.
Са святам!