Славянскі базар 2023

XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў "СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ" пройдзе ў 2023 годзе з 12 па 17 ліпеня.
Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 13 ліпеня.

З 1992 года «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» нікога не пакідае абыякавым, збірае адданых прыхільнікаў і гатовы прымаць у сваю фестывальную сям'ю новых артыстаў, партнёраў, сяброў.
Вакол галоўнай культурнай падзеі Беларусі заўсёды кіпяць страсці, ходзяць чуткі, вядуцца размовы, але кожны раз фестывальныя афішы мільгаюць знакамітымі імёнамі.

Зоркі злятаюцца і з'язджаюцца ў Віцебск, а гасцінная сцэна аб'ядноўвае цэлыя народы!

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць

  • XXI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «ВІЦЕБСК»
  • V Міжнародны танцавальны праект "DREAM DANCE FEST"
  • XXXII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "ВІЦЕБСК"

Ужо прадчуваем, як на шматлікіх пляцоўках праходзяць тэатральныя і танцавальныя праекты, без якіх немагчыма ўявіць фестываль, выступаюць артысты першай велічыні, спаборнічаюць канкурсанты, а ўвесь горад ператвараецца ў адно суцэльнае свята.

...увесь горад ператвараецца ў адно суцэльнае свята.

Падрабязней з праграмай фестывалю можна азнаёміцца на сайце форума FEST-SBV.BY

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

Прыняць Адхіліць