Карпаратыўнае страхаванне — паказчык адказнага стаўлення прадпрыемства да будучыні супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў, а таксама моцны інструмент матывацыі, накіраваны на захаванне лепшых кадраў.
Наймальнік атрымлівае:
- падатковыя льготы
- аптымізацыю затрат на сацыяльныя выплаты
- інструмент кіравання персаналам
- павышэнне лаяльнасці да наймальніка
- зніжэнне цякучасці кадраў
- канкурэнтаздольны сацыяльны пакет
Як гэта працуе
Наймальнік:
- ажыццяўляе выбар праграмы: жыццё або пенсія
- назначае тэрмін страхавання – гэта перыяд, на які застрахаваны работнік і пасля заканчэння якога работніку будзе выплачана накопленая сума
- стварае будучы капітал для сваіх застрахаваных работнікаў, рэгулярна выплачваючы страхавыя ўзносы
Наймальнік не выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСАН і Белдзяржстрах. Узносы па накапляльным страхаванні ўключаюцца ў склад затрат і не адлюстроўваюцца ў фондзе аплаты працы.
Страхоўшчык:
- адкрывае для кожнай застрахаванай асобы імянны асабовы рахунак, інвесціруе выплачаныя страхавыя ўзносы і налічвае на іх працэнты
- праводзіць выплаты застрахаваным асобам пры надыходзе страхавых выпадкаў
Застрахаваныя работнікі:
- атрымліваюць накопленую суму пасля заканчэння тэрміну страхавання
- атрымліваюць выплаты пры наступленні страхавых выпадкаў: часовая непрацаздольнасць (аплата бальнічнага ліста), усталяванне інваліднасці (I або II група), першаснае дыягнаставанне аднаго з крытычных захворванняў (анкалогія, інфаркт міякарда, інсульт) або правядзенне адной з хірургічных аперацый (аортакаранарнае шунтаванне, аперацыя на клапанах сэрца, перасадка органаў)
Работнік не выплачвае падаходны падатак з сум страхавых узносаў, якія пералічвае за яго наймальнік (у межах 3 622 рублёў у 2020 годзе), і са страхавых выплат.
Карпаратыўныя праграмы
Страхаванне жыцця
- для матэрыяльнага заахвочвання работнікаў да юбілею кампаніі або іншых падзей
- для фінансавай падтрымкі работніка або яго сям’і ў выпадку надыходу непрадбачаных падзей
Страхаванне дадатковай пенсіі
- для забеспячэння работнікаў дадатковай пенсіяй
- для фінансавай падтрымкі работніка або яго сям’і ў выпадку надыходу непрадбачаных падзей
Магчыма фарміраванне праграмы страхавання з улікам прадукцыйнасці працы і статусу кожнага работніка.
Эфект ад падатковых ільгот
Прыклад атрымання эканамічнага эфекту ад страхавання 100 работнікаў у Дзяржаўным прадпрыемстве «Стравіта»
Узносы па накапляльным страхаванні ўключаюцца ў склад затрат
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219
Падатак | Стаўка | Памер выплат, на якія не налічваецца падатак (у месяц) | У месяц | У год | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць мінімальных заработных плат | Колькасць застрахаваных работнікаў | Сума, рублёў | ||||
На прыбытак | 18% | 1 (МЗП - 375 BYN) | 100 | 37 500 | 6 750 | 81 000 |
Наймальнік не выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСАН і Белдзяржстрах
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.1999 № 115
Страхавыя ўзносы | Тарыф | Памер выплат, на якія не налічваецца падатак (у месяц) | У месяц | У год | |
Колькасць застрахаваных работнікаў | Сума, рублёў | ||||
У ФСАН | 34% | 100 | 37 500 | 12 750 | 153 000 |
У Белдзяржстрах | 0,6% | 100 | 37 500 | 225 | 2 700 |
Эфект ад падатковых ільгот для наймальніка 236 700 BYN у год.
Матэрыяльнае заахвочванне работніка ў памеры 375 BYN
Адлічэнне на заахвочванне | Выплата заахвочвання з прыбытку | Выплата па дагаворы страхавання са Стравітай |
Падатак на прыбытак (18%) | 67,50 BYN | 0 BYN |
Узносы ў ФСАН і Белдзяржстрах (34,6%) | 129,75 BYN | 0 BYN |
Затраты прадпрыемства | 572,25 BYN | 375 BYN |
Падаходны падатак (13%) Узносы ў ФСАН (1%) Нагрузка Страхоўшчыка (4%) |
48,75 BYN 3,75 BYN
|
0 BYN 0 BYN 15,00 BYN |
Выплачваецца работніку | 322,50 BYN | 360,00 BYN + сукупны даход па дагаворы |
Выкарыстоўваючы падатковыя прэферэнцыі, наймальнік можа сэканоміць больш за 50 % сродкаў у параўнанні з іншымі інструментамі матэрыяльнага стымулявання работнікаў.
Падбор карпаратыўнай праграмы