Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі.
15 сакавіка 1994 года быў прыняты асноўны закон краіны, згодна з якім Беларусь аб'яўлена ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады.
Беларуская Канстытуцыя - гарант правоў і свабод нашых грамадзян. Яна дакладна і паслядоўна выкладае базавыя агульначалавечыя каштоўнасці.
Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту абвешчаны народ Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна праз прадстаўнічыя і іншыя органы. У Беларусі ўстаноўлена вяршэнства права. Дзяржаўная ўлада ў краіне ажыццяўляецца на аснове падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.