90,9 % беларусаў мяркуе, што дзяржаўная пенсія не забяспечыць ім бязбедную старасць (даныя па выніках апытання Даследчага Цэнтра ІПМ і BEROC, апублікаванага ў сакавіку 2020 года). Сацыяльная пенсія ў Беларусі на 1 мая склала 123,39 бел. руб., сярэдні памер прызначаных пенсій па ўзросце – 447,55 бел. руб.
Для павелічэння даходу на перыяд заслужанага адпачынку беларусы ўсё часцей самастойна звяртаюцца да фінансавых інструментаў накаплення.
Сёння больш за 12 000 чалавек фарміруюць будучую «другую» пенсію, карыстаючыся праграмамі накапляльнага пенсійнага страхавання.
У Беларусі дзейнічае дзяржаўная сістэма пенсійнага забеспячэння, якая рэалізуецца праз Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні». Законам замацаваныя ўмовы налічэння працоўных пенсій па ўзросце, па інваліднасці, у выпадку страты карміцеля, за выслугу гадоў, за асабістыя заслугі перад рэспублікай. Дзяржаўная пенсія па ўзросце выплачваецца пры выкананні шэрага ўмоў (рэгулярныя адлічэнні ўзносаў у ФСАН, дасягненне пенсійнага ўзросту, выпрацоўка працоўнага стажу).
Каб забяспечыць прыбаўку да пенсіі, частка беларусаў выкарыстоўвае доўгатэрміновыя інструменты накапленняў. Сярод іх штогод набіраюць папулярнасць праграмы накапляльнага пенсійнага страхавання. Усяго ў Стравiце з 2002 па 2020 г. 17 633 чалавекі карысталіся такімі праграмамі, сёння 12 140 чалавек збіраюць грошы на «другую» пенсію ў страхавой кампаніі (даныя прыведзеныя па дагаворах, заключаных з фізічнымі асобамі).
Хто збірае на «другую» пенсію?
Згодна са статыстыкай, беларускія жанчыны часцей за мужчын збіраюць грошы на дадатковую пенсію (63 % супраць 37 % адпаведна). Пры гэтым узровень плацежаздольнасці мужчын нязначна вышэйшы. Жанчыны прымаюць рашэнне пачаць фарміраваць дадатковы пенсійны даход ва ўзросце 33 - 47 гадоў, мужчыны крыху раней – у 28 - 42 гады. Самым маладым кліентам абодвух полаў – 18 гадоў.
Колькі і як часта беларусы адкладваюць на «другую» пенсію?
Па праграмах накапляльнага пенсійнага страхавання ёсць магчымасць выбару, як часта і колькі адкладваць. Страхавая кампанія прапануе варыянты адлічэнняў на выбар: штомесячныя, паквартальныя, штогадовыя. Беларусы часцей за ўсё выбіраюць штомесячныя ўзносы (63 %), на другім месцы – штогадовыя (20 %), радзей за ўсё – аднаразовыя (1 %).
Сума сярэдняга ўзносу беларусаў адрозніваецца для кожнай выбранай валюты накаплення (у выпадку выбару замежнай валюты ўсе ўзносы пералічваюцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка РБ на дзень выплаты). Так, памер штомесячнага сярэдняга ўзносу ў нацыянальнай валюце складае 37,80 бел. руб., у USD – 28,61 $.
У якасці валюты «другой» пенсіі 62 % беларусаў выбіраюць беларускі рубель. Таксама даступны валютны эквівалент – варыянт, калі сума страхавання і ўзнос прывязваюцца да курса замежнай валюты. Такі варыянт накапленняў выбрала 38 % беларусаў. Да адмены 11 чэрвеня 2017 г. дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на аперацыі з замежнай валютай было даступнае заключэнне дагавораў у EUR, USD і RUB.
Па статыстыцы, у сярэднім беларусы назапашваюць дададтковую пенсію на працягу 20 гадоў, максімальна – 45 гадоў.
Які памер «другой» пенсіі ўжо атрымліваюць пенсіянеры?
Выплаты «другой» пенсіі па праграме накапляльнага пенсійнага страхавання пачынаюцца з моманту дасягнення пенсійнага ўзросту. Так, 1 141 беларус атрымлівае або ўжо атрымаў дадатковую пенсію, назапашаную з Стравітай (даныя прыведзеныя па фізічных асобах). Больш за ўсё атрымальнікаў «другой» пенсіі – у Мінску і Мінскай вобласці. На другім месцы – Віцебск і Віцебская вобласць, на трэцім – Брэст і Брэсцкая вобласць.
Большасць пенсіянераў (83 %) выбрала варыянт атрымаць усе накапленні аднаразовай выплатай. Меншасць спынілася на рэгулярных выплатах у растэрміноўку на працягу 1 года, 3, 5, 10 гадоў або пажыццёва. Капітал тых, хто аддаў перавагу розным варыянтам растэрміноўкі, працягвае расці дзякуючы інвестыцыям Стравіты ў надзейныя фінансавыя інструменты. Беларусы ўжо назапасілі дадатковыя пенсіі ў сярэднім ад 1 726 да 8 183 бел. руб. на чалавека.
Накапляльнае пенсійнае страхаванне – гэта фінансавы інструмент «два ў адным»: надзейнае накапленне і страхаванне. Гэты інструмент мае шэраг пераваг. Па-першае, праграма накаплення на дадатковую пенсію можа ўключаць страхавыя выпадкі, па якіх забяспечваецца фінансавая засцярога. Па-другое, беларусы атрымліваюць падатковыя льготы і змяншаюць суму падаходнага падатку. Па-трэцяе, мы налічваем дадатковы працэнт да даходу будучага пенсіянера дзякуючы разумнаму інвесціраванню сродкаў. І, галоўнае, усе выплаты Стравіты гарантуюцца не толькі ўласнымі актывамі, але і дзяржавай.
Сяргей Андрыевіч, генеральны дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта»
Як працуе накапляльнае пенсійнае страхаванне?
Сутнасць праграмы дадатковага пенсійнага страхавання заключаецца ў тым, што страхавыя ўзносы, якія назапашваюцца па дагаворы, павялічваюцца за кошт налічаных на іх гарантаваных працэнтаў. Стравіта інвесціруе атрыманыя ўзносы ў надзейныя фінансавыя інструменты (дзяржаўныя каштоўныя паперы і дэпазіты ў дзяржаўных банках). Дзякуючы гэтаму кампанія мае магчымасць дадаткова да гарантаванай даходнасці налічваць страхавы бонус, пры гэтым капітал застрахаванай асобы расце. Такім чынам, грошы беларусаў абароненыя ад інфляцыі.
Праграмы накаплення на пенсію даюць магчымасць мець дадатковыя сродкі да часу наступлення пенсійнага ўзросту, а таксама могуць уключаць страхавую засцярогу ў выпадку непрадугледжаных абставін.
Колькі патрэбна збіраць грошы, каб атрымаць на пенсіі дадатковы даход у 250 бел. руб.?
(Разлікі прыведзеныя для штомесячнай выплаты «другой» пенсіі на працягу 10 гадоў, даныя актуальныя на май 2020 года.)
Каб максімальна захаваць прывычны ўзровень жыцця на пенсіі, неабходна практычна з першай зарплаты рэгулярна самастойна займацца назапашваннем сродкаў. Напрыклад, гэтак робяць многія жыхары Заходняй Еўропы і ЗША. Чым раней грамадзяне Беларусі пачнуць задумвацца пра сваю будучую пенсію, тым меней адлічэнняў патрэбна будзе рабіць. Ідэальна адкладваць да 10 % з кожнай зарплаты.
Сяргей Андрыевіч