Усё пра разумнае запазычанне

Міжнародны тыдзень фінансавай пісьменнасці (Global Money Week) — гэта штогадовая агульнасусветная кампанія па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.

Глабальным каардынатарам тыдня выступае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Пачатак Global Money Week быў пакладзены яшчэ ў 2012 годзе, і з таго часу яе ўдзельнікамі сталі больш за 53 мільёны дзяцей са 176 краін і тэрыторый па ўсім свеце.
Рэспубліка Беларусь адна з першых у 2013 годзе далучылася да ліку партнёраў гэтага міжнароднага руху і кожны год удзельнічае ў важнай адукацыйнай ініцыятыве.

Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі пройдзе
з 21 па 27 сакавіка 2022 года.
Тэматычны акцэнт тыдня гэтага года - разумнае запазычанне.

Чаму важна пазнаёміцца з пытаннямі рацыянальнага запазычання ў юным узросце?

Бо ўсе звычкі, у тым ліку і фінансавыя, фармуюцца ў чалавека з дзяцінства. Сфарміраваныя ў юным узросце навыкі дапамогуць у дарослым жыцці ўмела карыстацца прапанаванымі на рынку фінансавымі інструментамі, што значна пашырыць межы жыццёвых магчымасцей і дасць магчымасць з поспехам клапаціцца аб асабістым дабрабыце.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Для рэалізацыі асноўных паслуг і функцый нашага сайта, а таксама для збору даных аб тым, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі сайтам, прадуктамі і паслугамі, мы прымяняем розныя інструменты, уключаючы файлы cookie. Націскаючы "Прыняць", вы згаджаецеся з выкарыстаннем намі такіх інструментаў для рэкламы, аналітыкі і арганізацыі падтрымкі. Больш падрабязна

Прыняць Адхіліць